Беларуская Служба

Чуткі пра адказнасць за падпіску на «экстрэмісцкія» телеграм-каналы не пацвердзіліся

14.10.2021 09:44
Такую інфармацыю распаўсюджваў телеграм-канал «ГУБАЗ».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 14 кастрычніка апублікавана пастанова Савета міністраў ад 12 кастрычніка № 575 «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму».

Напярэдадні телеграм-канал «ГУБАЗ», назва якога сугучна з адпаведным падраздзяленнем МУС (ГУБАЗіК), паведаміў, што ў сувязі з прыняццем гэтай пастановы падраздзяленне нібыта «пачынае працу па прызнанні незарэгістраваных груп грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку у мессенджера і сацыяльных сетках, экстрэмісцкімі фарміраваннямі».

Сцвярджалася, што да крымінальнай адказнасці па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) будуць прыцягвацца ў тым ліку падпісчыкі прызнаных экстрэмісцкімі телеграм-каналаў – «як удзельнікі экстрэмісцкага фармiравання».

Аднак у апублікаваным тэксце пастановы не гаворыцца аб прызнанні падпісчыкаў телеграм-каналаў удзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў.

ав/naviny.by