Беларуская Служба

«Кіберпартызаны» абулікавалі доказы ціску на жанчын з дзецьмі

27.11.2021 14:02
На жанчын, якія бралі з сабой на акцыі дзяцей, у размове прапануецца з дапамогай адпаведных дзяржаўных сацыяльных служб складаць пратаколы аб пастаноўцы ў «сацыяльна небяспечнае становішча».
«Кіберпартызаны»Крыніца: https://www.youtube.com/watch?v=9xI-9yK4aK0

З'явіўся запіс тэлефонных размоў праз месяц пасля пачатку пратэстаў, на якім міліцэйскія афіцэры вырашалі, як далей пераследаваць жанчын і як дзейнічаць з актывістамі страйку на «Беларуськаліі». У сеціве зʼявіўся чарговы зліў пра пратэсты 2020 года. На ім размова двух афіцэраў міліцыі Рамана М. і Віталя К. пра неабходнасць складаць пратаколы на ўдзельнікаў акцый пратэсту.

Міліцэйскі начальнік заяўляе свайму падначаленаму, што, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, пад Мінскам узрастае пратэсная актыўнасць. Пры гэтым у размове сустракаецца і тэма вывешаных у вокнах і на балконах нацыянальных сцягоў – у тым выпадку, 10 верасня 2020 года, заяўлена, што толькі «ЖЭС ці архітэктура» могуць складаць свае заключэнні і не дапускаць гэтага. Як вядома, пазней міліцыя пачала складаць пратаколы за «незаконнае пікетаванне» і адпраўляць людзей на «суткі».

У шэрагу выпадкаў сілавікі самі прымацоўвалі сцяг на балконе, каб яго сфатаграфаваць і абумовіць затрыманне чалавека, а ў судзе сведчыць супраць яго, каб затрыманага арыштавалі.

На жанчын, якія бралі з сабой на акцыі дзяцей, у размове прапануецца з дапамогай адпаведных дзяржаўных сацыяльных служб складаць пратаколы аб пастаноўцы ў «сацыяльна небяспечнае становішча». Раман М. пасля прамых указанняў віцэ-прэмʼера Ігара П. прапанаваў ідэнтыфікаваць асобы жанчын-удзельніц акцый і «напружваць камісію па справах непаўналетніх».

Таксама абмяркоўваюцца пратэсты ў шахцёраў у Салігорску. Відавочна, што міліцыянты атрымалі каманду працаваць са страйкоўцамі «акуратна», не затрымліваць усіх адразу, а размаўляць з імі, паколькі «Беларускалій» – стратэгічна важнае прадпрыемства. Аднаму з суразмоўцаў, Віталю К., гэта яўна не падабаецца, і ён не хавае сваіх негатыўных эмоцый, кажучы, што «сілы і сродкі ёсць».

svaboda.org/эж

Кіберпартызаны выклалі запіс, на якім чуваць, як ствараюцца невыносныя ўмовы для палітвязняў

16.10.2021 17:11
У прыватнасці, Мікалай  Максімовіч з УУС Мінскаблвыканкама загадвае заліваць камеры палітвязняў хлоркай, а яго падначалены Аляксандр  Шаравар з Салігорскага РУС рапартуе аб выкананні такіх загадаў.

Яшчэ ў снежні 2020 году начальнікі сілавікоў абмяркоўвалі, як «прызямліць» айцішніка

22.10.2021 10:06
«Кіберпартызаны» выклалі ў Інтэрнет размову начальніка галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Андрэя Кавалёва і начальніка мінскага АМАПу Дзмітрыя Балабы