Беларуская Служба

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў і дала параду Зяленскаму

29.06.2022 08:12
Палітык лічыць, што беларусам узамен за актыўную падтрымку ўкраінскай арміі і народа не патрэбна нічога, акрамя ўзаемнай павагі.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

Святлана Ціханоўская ў адмысловым відэазвароце адзначыла, што зараз нацыянальныя інтарэсы беларусаў і ўкраінцаў супадаюць у жаданні спыніць расійскую акупацыю абедзвюх краінаў, а беларусам узамен за актыўную падтрымку ўкраінскай арміі і народа Украіны не патрэбна нічога, акрамя ўзаемнай павагі:

-Расійскія ракеты зноў ляцяць з тэрыторыі Беларусі ва Украіну. І беларусы, як і ўкраінцы, разумеюць, якія два дыктатары стаяць за гэтым. Але гэта не азначае, што мы не адчуваем асабісты боль за Кіеў, Харкаў і Крамянчуг…
Нашыя народы зараз падтрымліваюць адно аднаго, і задача палітыкаў – дапамагчы ім у гэтым. Не раз’яднацца тады, калі гэта дапаможа толькі ворагу. Беларусы зробяць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне. Нам не патрэбна нічога наўзамен, акрамя павагі да нашага шляху. Павагі да нашага досведу і нашага права быць самімі сабой – беларусамі. (...)

Напрыканцы Святлана Ціханоўская адзначыла пра выключную блізкасць двух народаў і, каб падкрэсліць гэта, нават параіла Зяленскаму:

-Калі ў наступны раз вы будзеце звяртацца да беларусаў, вы можаце не пераходзіць з украінскай мовы на расейскую. (...)

эж

Прэзідэнт Украіны: Беларусы дакладна падтрымліваюць нас, але Крэмль хоча ўцягнуць іх у вайну

27.06.2022 10:53
Палітык заклікаў беларусаў не даць уцягнуць сябе ў вайну.