Беларуская Служба

На думку кіраўніка НАУ, прадстаўнікі беларускага рэжыму распрацоўваюць планы ўцёкаў з Беларусі

16.08.2022 07:48
Яны могуць збегчы ў Расію, Кітай, арабскія краіны.
Павел Латушкафота: Facebook

Меркаваннем кіраўніка Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, прадстаўнікі беларускага рэжыму распрацоўваюць планы ўцёкаў з Беларусі, калі жыццё для іх у краіне стане небяспечным. Яны могуць збегчы ў Расію, Кітай, арабскія краіны.

- Усе яны трымаюць гэтае «калі што» як мінімум на падкорцы, а як максімум – у дэталёва распрацаваных планах. І менавіта гэтае «калі што» адрознівае іх ад нас, паколькі мы і ёсць гэтае самае «калі што», якое мае дакладнае вымярэнне – гэта крах і ліквідацыя дыктатуры ў Беларусі.

Вось рэальнасць, у якой сёння жывуць тыя, хто захапіў і забяспечыў захоп улады ў Беларусі: «калі што – збяжым», – адзначыў Латушка.