Беларуская Служба

Сайт Беларуськалію ўзламалі і размясцілі на ім зварот да беларусаў

16.08.2022 09:21
Праз некаторы час сайт стаў недасяжным.
Зваротфота: Белсат

У ноч на 16 жніўня невядомыя хакеры ўзламалі сайт кампаніі «Беларуськалій». Нехта размясціў на ім зварот да актывістаў, удзельнікаў дваровых чатаў і сілавікоў.

Хакеры захавалі архіўную копію старонкі – там размясцілі ліст са зваротам да групаў супраціву і сілавікоў, расказалі пра нібыта створаны Аб’яднаны штаб супраціву, але не пакінулі кантактаў. Ліст падпісалі так: «Фідэль, АШС, Мінск, Інфармацыйная група».

Праз некаторы час сайт стаў недасяжным.

Белсат/нг