Беларуская Служба

Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета прынялі шэраг рашэнняў

04.10.2022 14:20
На першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет.

Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сабраліся ў поўным абноўленым складзе ў Варшаве для правядзення шэрагу рабочых пасяджэнняў.

На першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі, у тым ліку:
-дапрацаваны план «Перамога», выяўлена ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынята рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана;
-да працы Кабінета далучаныя некалькі дзейных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем;
-дапрацаваны план па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь (харугваў) пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Кабінета Аляксандра Азарава і Валера Сахашчыка, з далучэннем да іх працы прадстаўніцы Кабінета Аліны Коўшык з мэтай знаёмства ўдзельнікаў харугваў з нацыянальнай культурай і гісторыяй;
-абмеркаваны план матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Таксама былі абмеркаваныя:
-кандыдатуры на пасаду прадстаўніка Кабінета па сацыяльных пытаннях;
-наладжванне афіцыйных адносінаў з Украінай;
-узмацненне міжнароднай кааліцыі для падтрымкі Беларусі ў пераходны перыяд: міжнароднае прызнанне Кабінета і здабыццё фінансавай падтрымкі для Беларусі.

ав

Прадстаўніца Пераходнага кабінету звярнулася да беларусак: «Рацыю мае той, хто абараняе свой дом»

28.09.2022 12:32
Аліна Коўшык заявіла, што на плячах жанчын трымаецца ўся краіна, а не на старых шалёных дзядах.