Беларуская Служба

У ISW назвалі прычыны разгортвання войскаў РФ у Беларусі

29.11.2022 09:50
Паводле амерыканцаў, Расія разгортвае войскі у Беларусі, каб зафіксаваць украінскія сілы вакол Кіева.
Ілюстрацыйны здымакфота: Zerkalo.io/Tut.by

Разгортванне расійскіх войскаў у Беларусі, верагодна, з’яўляецца часткай намаганняў Расіі па ўзмацненні навучальнага патэнцыялу і правядзенні інфармацыйнай аперацыі, гаворыцца ў штодзённай справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), якую цытуе «Свабода».

«Спадарожнікавыя здымкі з сярэдзіны лістапада паказваюць павелічэнне расійскай тэхнікі, у тым ліку асноўных баявых танкаў, на 230-м агульнавайсковым Абуз-Лясноўскім палігоне ў Брэсце, уключаючы тэхніку сама меней на адну брыгаду. Незалежная беларуская маніторынгавая арганізацыя The Hajun Project 28 лістапада паведаміла, што расійскія войскі перакінулі 15 зенітна-ракетных комплексаў «Тор-М2« і 10 адзінак нявызначанага інжынернага абсталявання ў Брэст. Гэтыя дыслакацыі, верагодна, падтрымліваюць намаганні Расіі па навучанні, а не падрыхтоўцы да баявых дзеянняў з Беларусі... Баявыя страты сярод расійскіх інструктараў і стрэсы, звязаныя з мабілізацыяй, зменшылі навучальны патэнцыял Расіі, верагодна, павялічыўшы яе залежнасць ад беларускага навучальнага патэнцыялу», – адзначаюць у Інстытуце вывучэння вайны.

Эксперты ISW таксама дадаюць, што Крэмль, верагодна, імкнецца выкарыстоўваць разгортванне расійскіх войскаў у Беларусі як інфармацыйную аперацыю, каб зафіксаваць украінскія сілы вакол Кіева і такім чынам прадухіліць іх выкарыстанне на поўдні і ўсходзе.

Паводле звестак ISW, беларускія войскі малаверагодна заатакуюць Украіну.

аз

Украіна: 12 000 украінскіх дзяцей былі дэпартаваныя ў Расію

28.11.2022 16:14
З пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне загінулі 440 дзяцей, 851 дзіця было параненае.

Генштаб УСУ: У ваколіцах Херсона расіяне ўзмацняюць паліцэйскі рэжым

29.11.2022 08:05
У Луганскай вобласці загінулі 20 расійскіх вайскоўцаў, больш за 30 былі параненыя.