Беларуская Служба

За Украіну аддалі свае жыцці ўжо 21 беларус

08.04.2023 13:05
Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус-добраахвотнік.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/piotr.ma

Баец аднаго з беларускіх фармаванняў загінуў у баі з расійскімі акупантамі. Абставіны гібелі і імя салдата пакуль не называюцца з-за меркаванняў бяспекі, паведамляе «Наша Ніва».

Гэта ўжо як мінімум 21-ы беларус, які загінуў, абараняючы Украіну. Беларусы – адна з самых шматлікіх груп сярод усіх іншаземцаў-добраахвотнікаў, якія ваююць супраць расійскіх акупантаў ва Украіне.

яс