Беларуская Служба

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання журналіста Яўгена Глушкова

12.02.2024 19:02
Глушкова затрымалі ў пачатку студзеня падчас штурму, паколькі мужчына не адчыніў дзвярэй сілавікам.
Яўген Глушкоўздымак з адкрытых крыніц

Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы супраць былога аператара і тэлежурналіста з Магілёва Яўгена Глушкова.

Паводле інфармацыі MAYDAYMog, Глушкова затрымалі ў пачатку студзеня падчас штурму, паколькі мужчына не адчыніў дзвярэй сілавікам. Яго выцягнулі на вуліцу ў тым адзенні, у якім ён знаходзіўся дома.

Па некаторых звестках, крымінальная справа заведзеная за журналісцкую дзейнасць. Меркаваны артыкул – 361-1 КК (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні), паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

вс