Беларуская Служба

На святую Гару Грабарку прыбылі тысячы паломнікаў

19.08.2019 12:58
Сёлета ва ўрачыстасцях на Грабарцы прыняла ўдзел урадавая дэлегацыя разам з міністрам нацыянальнай адукацыі Дарыюшам Пёнткоўскім і намеснікам маршалка Сейма Малгажатай Кідава-Блоньскай. 
   .
Мітрапаліт Сава на св.Гары Грабарка PAP/Michał Zieliński

На святой Гары Грабарцы ў Польшчы адбываюцца ўрачыстасці свята Праабражэння Гасподняга. Праваслаўныя пілігрымы з усёй краіны ўдзельнічаюць у набажэнствах, якія пачаліся ў нядзелю ўвечары. Малітвы ў сценах манастыра доўжыліся ўсю ноч.

Сёлета ва ўрачыстасцях на Грабарцы прыняла ўдзел урадавая дэлегацыя разам з міністрам нацыянальнай адукацыі Дарыюшам Пёнткоўскім і намеснікам маршалка Сейма Малгажатай Кідава-Блоньскай. 

Галоўная літургія пачалася а10 гадзіне і яе служыць мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава.
Як падкрэсліваюць паломнікі, урачыстасці праходзяць ва ўнікальным, святым месцы:

- Тут незвычайная атмасфера, можна душэўна супакоіцца, дрэвы нахіленыя ў бок царквы таксама зачароўваюць і сапраўды святасць бачная ў гэтым месцы.
- Крыху падобна да каталіцкага свята на святой гары Чэнстахова, але напэўна са сваёй адметнасцю.
- Прыязджаем аказаць удзячнасць за ўсё ў мінулым годзе, папрасіць здароўя.
- Я прыязджаю сюды можа і 10 разоў у год. Гэтa незвычайнае месца.

Святая Гара Грабарка – самае вядомае праваслаўнае свяцілішча ў Польшчы. Згодна з аповедамі, падчас эпідэміі ў пачатку 18-га стагоддзя, тут знайшла прытулак група мясцовых жыхароў мястэчка Сямяцічы (Siemiatycze). У падзяку за абарону ад хваробы  яны паставілі на гары драўляны крыж.
У цяперашні час царква Праабражэння Гасподняга акружана тысячамі крыжоў, пастаўленых вернікамі з рознымі просьбамі і падзякамі.


Міністр нацыянальнай адукацыі Дарыюш Пёнткоўскі (L) і намеснік маршалка Сейма Малгажата Кідава-Блоньска (3L) на Грабарцы Міністр нацыянальнай адукацыі Дарыюш Пёнткоўскі (L) і намеснік маршалка Сейма Малгажата Кідава-Блоньска (3L) на Грабарцы

На святой гары Грабарка ў Польшчы адбываюцца ўрачыстасці свята Праабражэння Гасподняга На святой гары Грабарка ў Польшчы адбываюцца ўрачыстасці свята Праабражэння Гасподняга