Беларуская Служба

Я. Качыньскі: «Неабходна бараніць важнейшы элемент заходняй цывілізацыі – сям'ю»

15.09.2019 12:00
У Польшчы працяг выбарчай кампаніі перад выбарамі ў парламент, якія пройдуць 13 кастрычніка.
.
Я. Качыньскі падчас выбарчага сходу ПіС у ВроцлавеPAP/Jan Karwowski

У Польшчы працяг выбарчай кампаніі перад выбарамі ў парламент, якія пройдуць 13 кастрычніка. Палітыкі актыўна наведваюць розныя рэгіёны краіны, сустракаюцца з выбарцамі, выступаюць у сродках масавай інфармацыі.

Па словах старшыні кіруючай у Польшчы партыі “Права і справядлівасць” Яраслава Качыньскага, яго групоўка імкнецца падтрымаць традыцыю, якая з’яўляецца фундаментам еўрапейскай цывілізацыі. Старшыня казаў падчас выбарчага сходу ў Вроцлаве, што еўрапейская цывілізацыя трымаецца на сям’і.

- Гэтую цывілізацыю неабходна бараніць. Яна абапіралася між іншым на сям’ю, на механізм перадачы не толькі жыцця, але таксама культуры, цывілізацыйных нормаў, адукацыі дзяцей і маладога пакалення. Фундаментам гэтай цывілізацыі была і надалей павінна быць сям’я.

Палітыкі “Права і справядлівасці” наведваюць сёння Ніжнюю Сілезію – рэгіён на поўдні Польшчы.

нг