Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Я ўпэўнены, што польскі прэзідэнт павінен выступіць у Яд ва-Шэме

22.01.2020 12:42
У інтэрв'ю ізраільскаму грамадскаму тэлебачанню прэзідэнт падкрэсліў, што большасць яўрэяў былі забітыя нацыстамі ў акупаванай Польшчы.
Andrzej Duda w Davos
Andrzej Duda w DavosTT/Kancelaria Prezydenta

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда лічыць, што рашэнне, каб не даць яму магчымасці выступіць падчас маючых адбыцца ўрачыстасцей з нагоды 75-годдзя вызвалення канцлагера Аўшвіц-Біркенаў у Інстытуце Яд ва-Шэм, незразумела. У інтэрв'ю ізраільскаму грамадскаму тэлебачанню прэзідэнт падкрэсліў, што палякі ваявалі з Германіяй на ўсіх франтах і што большасць яўрэяў былі забітыя нацыстамі ў акупаванай Польшчы.

- Яўрэі, якія былі грамадзянамі Польшчы, з’яўляюцца найбольшай групай ахвяр Галакосту. У сувязі з гэтым магчымасць прамовы галавы польскай дзяржавы, павінна быць неад’емнай і натуральнай. У мяне няма сумневаў, што мая прамова павінна прагучаць. А нам афіцыйна было заяўлена, што арганізатары запланавалі выключна выступленні саюзнікаў. Але ж мы таксама саюзнік! Як гэта, што польскі прэзідэнт не мае права голасу?

Сусветны форум Галакосту адбудзецца 23 студзеня ў Інстытуце Яд ва-Шэм ў Іерусаліме. Падчас урачыстасцей выступяць прэзідэнты Германіі, Расіі, Францыі і Ізраіля, а таксама брытанскі прынц Чарльз і віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс.

яс