Беларуская Служба

У суботу а 12 гадзіне перад амбасадай Беларусі ў Варшаве запланаваны пікет

05.06.2020 16:40
«Заклікаем выказаць нашае патрабаванне правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў у Беларусі і вызвалення ўсіх палітычных вязняў».
.
.Беларускі дом

«У пятніцу арыштаваны Сяргей Ціханоўскі, разам з ім яшчэ 9 удзельнікаў збору подпісаў у падтрымку яго жонкі Святланы. Незаконна затрыманы і асуджаны палітвязень Мікола Статкевіч. Рэпрэсіі ў Беларусі набіраюць абароты... Заклікаем выказаць нашае патрабаванне правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў у Беларусі і вызвалення ўсіх палітычных вязняў, якія незаконна ўтрымліваюцца ў вязніцах рэжыму», – заахвочвае да ўдзелу арганізатары Беларускі дом у Варшаве.

Калі? – субота 06.06.2020, 12:00
Дзе? – Амбасада Беларусі ў Варшаве (Wiertnicza 58, Wilanów)
Свабоду палітвязням!
За правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў!
За незалежную Беларусь! Жыве Беларусь!

P.S. Пікет адбудзецца з захаваннем мераў бяспекі ў сувязі з пандэміяй COVID-19, абавязкова трэба быць у масках, і стаяць у 2 метрах адлегласці паміж сабой.

ав