Беларуская Служба

Сёння ў Варшаве пачынаецца фестываль Warsaw Summer Jazz Days 2020

09.07.2020 09:21
У рамках фестывалю канцэрты маладых джазавых калектываў запланаваныя таксама ў гарадской прасторы.
ДжазPhoto:tatlin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння пачынаецца фестываль  Warsaw Summer Jazz Days 2020. Гэта чатыры дні канцэртаў зорак і маладых джазавых адэптаў. З-за пандэміі каранавіруса выступы замежных выканаўцаў, такіх як Ліз Райт і Бранфорд Марсаліс, былі перанесены на наступны год. Аднак для аматараў джазу ў сталіцы будуць граць польскія джазмены. Першы канцэрт сёння ўвечары ў клубе „Стодола”.

Запланаваныя таксама 24 канцэрты маладых калектываў у гарадской прасторы, кажа дырэктар фестывалю Марыюш Адамяк (Mariusz Adamiak):

- Яны будуць выступаць на адкрытых, гэтак званых ангельскіх аўтобусах, якія ў фестывальныя дні будуць рухацца па вуліцах Варшавы. Гэткіх аўтобусаў будзе шэсць. Дзякуючы гэтаму жыхары сталіцы пачуюць атмасферу мерапрыемства. Дадаткова музыкі можна будзе паслухаць з баржы, якая будзе плаваць па Вісле ўздоўж бульвараў, у пятніцу ўвечары.

Усе канцэрты будуць транслявацца на You Tube і ў варшаўскіх сацыяльных медыях Summer Summer Jazz. З-за існуючых абмежаванняў, звязаных з эпідэміяй каранавіруса, месцы ў клубе „Стодола” будуць занятыя толькі ў палове. Фінал фестывалю запланаваны на  12 ліпеня.

аз