Беларуская Служба

У Познані ў выніку заражэння каранавірусам у 5-гадовага дзіцяці зачынілі садок

16.07.2020 11:37
Сёння польскае Міністэрства здароўя паінфармавала пра 333 новыя выпадкі заражэння каранавірусам у Польшчы. 
У свеце пануе эпідэмія каранавіруса PAP/EPA/FAROOQ KHAN

Вірусам SARS-CoV-2 заражаная таксама маці дзіцяці. Абое трапілі ў інфекцыйны шпіталь у Познані. Цяпер ствараецца спіс асоб, якія кантактавалі з хворым дзіцём. Гэта дзве групы дашкольнікаў, іх сем’і і працаўнікі дзіцячага садка. Усе гэтыя асобы будуць вымушаныя прайсці каранцін. Садок зачынены.

Сёння польскае Міністэрства здароўя паінфармавала пра 333 новыя выпадкі заражэння каранавірусам у Польшчы. З учорашняга дня памерла 11 хворых на Covid-19, выздаравела 436 чалавек. З пачатку эпідэміі ў Польшчы пацверджана 39 054 выпадкі заражэння каранавірусам, з іх 1605 закончыліся смяротным зыходам. Выздаравелі 28 929 чалавек.

ав