Беларуская Служба

Канал праз Віслінскую касу будуюць паводле плану

04.08.2020 15:00
Працы знаходзяцца на этапе рыцця катлаванаў пад шлюзы
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Twitter/MGMiZS_GOV_PL

Міністр марской гаспадаркі і рачнога суднаходства Польшчы Марэк Грубарчык заявіў на хвалях Польскага радыё, што пабудова суднаходнага канала на Віслінскай касе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам. Міністр дадаў, што інвестыцыю рэалізуюць паводле нормаў абароны навакольнага асяроддзя. Марэк Грубарчык падкрэсліў, што працы знаходзяцца на этапе рыцця катлаванаў пад шлюзы:

-Завершана ўстаноўка апораў пад дарожна-маставую сістэму, а таксама пачата будаўніцтва хвалярэзаў з боку Гданьскага і Віслінскага заліваў.

Праект суднаходнага канала праз Віслінскую касу павінен пазбавіць Польшчу ад залежнасці да Расіі. Канал скароціць і спросціць марскі шлях да Балтыйскага мора. Дзякуючы дадзенай інвестыцыі цяперашні маршрут праз Балтыйскі праліў (праз Расію) да Балтыйскага мора будзе скарочаны прыкладна на 100 км.

IAR/эж