Беларуская Служба

Прэзідэнты Польшчы і Літвы выступілі з сумеснай заявай па Беларусі

10.08.2020 07:51
«Мы, суседзі Беларусі, звяртаемся да беларускіх уладаў з заклікам паважаць асноўныя дэмакратычныя стандарты».
Prezydenci Polski i Litwy, Andrzej Duda i Gitanas Nauseda
Prezydenci Polski i Litwy, Andrzej Duda i Gitanas NausedaTomasz Jastrzebowski/REPORTER

«Мы, суседзі Беларусі, звяртаемся да беларускіх уладаў з заклікам паважаць асноўныя дэмакратычныя стандарты. Мы заклікаем устрымацца ад гвалту і прытрымлівацца асноўных свабод, правоў чалавека і грамадзянскіх правоў, у тым ліку правоў нацыянальных меншасцей і права на свабоду слова», – напісалі ў сумеснай заяве прэзідэнты Польшчы і Літвы Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Прэзідэнты падкрэсліваюць, што «дыялог - найлепшы спосаб для грамадскага развіцця, рэформаў і палітычных дзеянняў». «Мы ставімся да суверэнітэту і незалежнасці Беларусі з павагай і спадзяемся, што ў краіне будуць створаныя ўмовы для паглыблення супрацоўніцтва паміж грамадствам і дзяржаўнымі інстытутамі Беларусі», – напісалі кіраўнікі краін.

Паводле Анджэя Дуды і Гітанаса Наўседы, больш цеснае супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам знаходзіцца ў інтарэсах Беларусі. «Мы хочам, каб дзверы гэтага супрацоўніцтва заставаліся адчыненымі, і мы гатовыя працягваць падтрымку Беларусі на шляху да інтэнсіфікацыі яе адносін з аб'яднанай еўрапейскай сямʼёй», – напісалі яны ў заяве.

яс