Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы падаў у адстаўку

20.08.2020 13:40
Яцэк Чапутовіч займаў пасаду міністра замежных спраў Польшчы з 9 студзеня 2018 года. 
.
Я. ЧапутовічPAP/Radek Pietruszka

Яцэк Чапутовіч у чацвер, 20 жніўня напісаў заяву прэм'ер-міністру краіны Матэвушу Маравецкі аб адстаўцы з пасады міністра замежных спраў.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла прэсавы сакратар міністэрства Моніка Стажыньска-Люфт:

-Міністр Яцэк Чапутовіч яшчэ раней паведаміў, што пасля прэзідэнцкіх выбараў кіраўніцтва МЗС павінна быць змененае. Міністр Чапутовіч выражае надзею, што яго пераемнік працягне палітыку МЗС па ўзмацненню пазіцыі Польшчы на міжнароднай арэне.

Яцэк Чапутовіч – прафесійны дыпламат, эксперт па міжнародных справах і выкладчык. Чапутовіч займаў пасаду міністра замежных спраў Польшчы з 9 студзеня 2018 года. Прэм’р Матэвуш Маравецкі прыняў адстаўку свайго міністра.

Інфармацыя пра адстаўку кіраўніка Міністэрства замежных паступіла пасля паведамленняў пра адстаўку міністра аховы здароўя Польшчы Лукаша Шумоўскага. У сярэдзіне ліпеня, адразу пасля перамогі Анджэя Дуды на прэзідэнцкіх выбарах, старшыня кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі Яраслаў Качыньскі абвясціў змены складу Савета Міністраў.

IAR/эж