Беларуская Служба

За апошнія суткі ў Польшчы зарэгістравана 1326 заражэнняў каранавірусам

29.09.2020 13:26
Шэсць чалавек, якія памерлі, не мелі ніякіх хранічных захворванняў. 
Каранавірус у свеце PAP/EPA/JAIPAL SINGH

 Было праведзена больш за 23 100 аналізаў на каранавірус.

Найбольшая колькасць інфекцый была зафіксавана ў Малапольшчы, Мазовіі і Памор'і. Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска паведаміў, што 6 чалавек памерлі з-за Covid-19, а 30 чалавек з-за суіснавання Covid-19 з іншымі хваробамі:

-Сёння непакоіць адзін момант. Шэсць чалавек, якія, на жаль, па прычыне каранавірусу памерлі, не мелі ніякіх хранічных захворванняў. Гэта прымушае задумацца аб тым, што ад каранавіруса паміраюць не толькі старыя хворыя людзі. Гэта можа здарыцца з кожным. Таму нашая сталая просьба, каб усе памяталі, што мы ўсе можам захварэць каранавірусам. Таму маска, адлегласць, дызенфекцыя. Просьба гэтага прытрымлівацца.

Людзям, якія памерлі ад каранавіруса, было ад 65 да 89 гадоў. Агульная колькасць заражэнняў каранавірусам у Польшчы складае 89 962 чалавек.

ав