Беларуская Служба

Неўзабаве ўлады прадставяць план вакцынацыі ад COVID-19

24.11.2020 12:05
Нагадваем, Польшча заказала каля 16 мільёнаў доз адной з прышчэпак ад каранавіруса.
Badania nad szczepionką przeciwko COVID-19 prowadzone są w wielu krajach świata
Badania nad szczepionką przeciwko COVID-19 prowadzone są w wielu krajach światasiam.pukkato/shutterstock

Прэс-сакратар польскага ўрада паведаміў, што сістэма вакцынацыі ад каранавіруса будзе прадстаўлена ў канцы гэтага тыдня або на пачатку наступнага тыдня. Чакаецца, што прышчэпка будзе выпушчана на пачатку наступнага года.

Пётр Мюлер(Piotr Müller) паведаміў, што завяршаецца распрацоўка плану вакцынацыі:

- Мы распрацоўваем план вакцынацыі, то бок графік і месцы, дзе можна будзе прывіцца. Мы хочам так падрыхтавацца, каб пачаць размеркаванне вакцынаў некалькі дзён пасля таго, як мы іх атрымаем. У першую чаргу будуць прывівацца дзве групы – старэйшыя людзі і супрацоўнікі медыцынскай службы. Пазней частка функцыянераў праваахоўных органаў, якія заангажаваныя ў барацьбу з COVID-19. І на канец астатнія грамадскія групы, паводле прадстаўленай намі чарговасці.

Пётр Мюлер дадаў, што падаць заяўку на вакцынацыю можна будзе праз інтэрнэт і спецыяльную гарачую лінію.

Раней прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі нагадаў, што Польшча заказала каля 16 мільёнаў доз адной з прышчэпак ад каранавіруса. Гэта максімальная колькасць, якую можа атрымаць дзяржава ў рамках той лічбы, што была заказана Еўрапейскім Саюзам.

Прышчэпкі не будуць абавязковыя ў Польшчы.

аз