Беларуская Служба

Эпідэмічная абстаноўка ў Польшчы стабілізавалася

27.01.2021 13:31
6789 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2 выяўлены за апошнія суткі. 
Punkt wymazowy na krakowskim lotnisku w Balicach
Punkt wymazowy na krakowskim lotnisku w BalicachPAP/Łukasz Gągulski

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла ў сераду, 27 студзеня, аб 6789 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 389 чалавек. Найбольшая колькасць новых выпадкаў заражэнняў зафіксавана ў Мазавецкім, Вялікапольскім і Паморскім ваяводствах Польшчы.

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі звярнуў увагу на тое, што сусветная дынаміка развіцця эпідэміі выглядае значна горш, чым абстаноўка ў Польшчы:

-У Іспаніі, якая з'яўляецца самай супастаўнай краінай з Польшчы, узровень заражэння складае каля 40 тысяч. У Францыі больш за 20 тысяч новых выпадкаў штодня. Гэта сярэднія дадзеныя за апошнія два тыдні.

Агулам, станам на 27 студзеня 2021 года, у Польшчы з пачатку пандэміі пацверджаны 1 489 512 выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. 36054 жыхаы Польшчы памерлі ў выніку гэтай хваробы.

iar/эж