Беларуская Служба

Жанчына пакінула свайго маленькага сына ў «акне жыцця», а цяпер хоча вярнуць дзіця

14.04.2021 15:02
На дадзены момант хлопчык уладкаваны ў прыёмную сямʼю, яго лёс вырашаць суд.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Liudmila Fadzeyeva

У велікодны панядзелак у «акне жыцця» манашак у Лодзі жанчына пакінула свайго маленькага сына. Цяпер яна хоча вярнуць дзіця.

Карытас Лодзінскай архідыяцэзіі паведаміў пра тое, што хтосьці пакінуў дзіця ў «акне жыцця». Сёстры знайшлі хлопчыка, якому было каля пяці месяцаў, назвалі яго Антон. Ён быў добра апрануты, усміхаўся і балбатаў. У адпаведнасці з працэдурай, быў складзены паліцэйскі пратакол здарэння.Потым дзіця было дастаўлена ў бальніцу, дзе яго абследавалі. Маленькі Антось павінен быў чакаць усынаўлення ў прыёмнай сям'і.

Праз некалькі дзён жанчына прыйшла ў цэнтр усынаўлення архідыяцэзіі ў Лодзі, заявіўшы, што яна – маці хлопчыка і хоча, каб яго вярнулі. Там была праверана яе асоба. На наступны дзень у цэнтры была сустрэча і гутарка з маці.

На дадзены момант хлопчык уладкаваны ў прыёмную сямʼю, яго лёс вырашаць суд.

ПАД/нг