Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда адкрые Бюро міжнароднай палітыкі

15.04.2021 09:02
Прэзідэнцкае Бюро міжнароднай палітыкі плануе цесна супрацоўнічаць са знешнепалітычным  ведамствам.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўрачыста адкрые працу Бюро міжнароднай палітыкі. Гэта будзе самастойны аддзел Канцылярыі прэзідэнта па ўзоры прэзідэнцкага Бюро нацыянальнай бяспекі. Анджэй Дуда прызначыць таксама кіраўніка новага офіса па міжнароднай палітыцы і возьме ўдзел у першым паседжанні.

Міністр з Канцылярыі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski) паведаміў, што дзейнасць Бюро міжнароднай палітыкі ахоплівае некалькі асноўных сфераў:

- Гаворка ідзе пра хаўрусніцкія адносіны, трансатлантычныя адносіны, то бок польска-амерыканскую супрацу, рэгіянальныя ініцыятывы, напрыклад, „Рэгіён трох мораў”,  усходнюю палітыку, месца Польшчы на міжнароднай арэне ў тым ліку ў рамках ААН і эканамічную супрацу з партнёрамі ў свеце.

Прэзідэнцкае Бюро міжнароднай палітыкі плануе цесна супрацоўнічаць са знешнепалітычным  ведамствам. Менавіта па гэтай справе ў бліжэйшым часе Прэзідэнцкі палац заключыць з Міністэрствам замежных спраў адпаведнае пагадненне.

аз