Беларуская Служба

Кіраўнікі МЗС краін Вышаградскай групы сустракаюцца ў Лодзі

14.05.2021 09:20
Дыпламаты абмяркуюць, між іншым, каардынацыю дзеянняў групы на еўрапейскай арэне.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjne Shutterstock/Fotophoto

Міністры замежных спраў краін Вышаградскай групы сустракаюцца сёння ў Лодзі. Кіраўнікі МЗС Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і Славакіі абмяркуюць, у прыватнасці, супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй, трансатлантычныя адносіны, а таксама супрацоўніцтва Вышаградскай групы па міжнародных пытаннях, кажа намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк(Szymon Szynkowski vel Sęk):

- Абмяркоўвацца будзе, між іншым, каардынацыя дзеянняў на еўрапейскай арэне, але таксама супольныя дзеянні Вышаградскай групы ў рамках розных міжнародных арганізацый. Гаворка пойдзе таксама пра трансатлантычныя адносіны.

Гаспадаром сустрэчы з’яўляецца кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы  Збігнеў Рау. Саміт у Лодзі – сёмая сустрэча міністраў замежных спраў такога тыпу падчас польскага старшынства ў групе.

Заключная сустрэча кіраўнікоў МЗС Вышаградскай групы падчас польскага старшынства адбудзецца ў канцы чэрвеня ў фармаце „Вышаградская група плюс Заходнія Балканы”.

Польшча ўзначальвае працу групы да 30 чэрвеня. Пазней старшынстваваць у арганізацыі будзе Венгрыя.

аз