Беларуская Служба

Ад COVID-19 у Польшчы надалей памірае шмат пацыентаў

18.05.2021 13:16
Толькі за мінулыя суткі памерлі 245 асобаў, заражаных каранавірусам.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

За апошнія суткі ў Польшчы былі зафіксаваныя 1 734 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. Памерлі 245 пацыентаў з COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

У цяперашні час у шпіталях знаходзіцца 11 145 пацыентаў, заражаных каранавірусам. З учарашняга дня іх колькасць скарацілася на 459. 1 418 пацыентаў падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, то бок 154 менш, чым учора.

Агулам у Польшчы ад COVID-19 вылечыліся 2 609 216 чалавек. У каранціне знаходзіцца больш за 101 000 чалавек.

аз