Беларуская Служба

У Каралеўскім замку ў Варшаве адбылася цырымонія вылучэння кандыдатаў на тытул Майстар польскай мовы

14.06.2021 15:21
Пераможцы конкурсу будуць абвешчаныя падчас фінальнай урачыстасці ў Культурным цэнтры ў Кельцах, 20 верасня.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.congerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Каралеўскім замку ў Варшаве ў 21-ы раз былі ўручаныя намінацыі ў конкурсе Майстар польскай мовы. З сямідзесяці кандыдатаў – грамадскіх дзеячаў, музыкантаў, журналістаў, палітыкаў, праграмны савет выбраў дзесяць намінантаў. Гэта Марэк Бжазіньскі, Марэк Гашыньскі, Ежы Кісялеўскі, Агнешка Кунікоўска, Марта Ліпіньска, Давід Агроднік, Крысціна Пронька, Кама Кемпчыньска-Калета, Эдуард Жэпка і Міхал Ваўрыкевіч.

Арганізатар конкурсу Пётр Касакоўскі(Piotr Kossakowski) падкрэслівае, што Майстар польскай мовы павінен гаварыць прыгожа і правільна:

- Пераможца павінен выдатна валодаць польскай мовай. Ён павінен гаварыць прыгожа, разумна і на тэму. Важна таксама, каб ён умеў прыцягнуць увагу слухачоў.

Цяпер на Майстра польскай мовы можна прагаласаваць на сайце праграмы mistrzmowy.pl, даслаўшы паштоўку з прозвішчам кандыдата альбо шляхам СМС-паведамлення.

Пераможцы будуць абвешчаныя падчас фінальнай урачыстасці ў Культурным цэнтры ў Кельцах, 20 верасня.

аз