Беларуская Служба

Амаль 10 млн палякаў цалкам прышчэпленыя супраць каранавіруса

15.06.2021 12:50
Агулам у Польшчы было зроблена 24 687 629 прышчэпак супраць каранавіруса.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/ALESSANDRO DI MARCO

Станам на аўторак, 15 чэрвеня ў Польшчы было зроблена 24 687 629 прышчэпак супраць каранавіруса. З якіх амаль 15,6 мільёна гэта першыя дозы вакцыны. З дадзеных Міністэрства аховы здароўя Польшчы вынікае, што 9,9 млн жыхароў краіны былі цалкам прышчэпленыя.

Вакцынацыя адбываецца прэпаратамі: Pfizer-BioNTech, Moderna, AstraZeneca, а таксама аднаразовай вакцынай Johnson & Johnson.

Між тым, у Польшчы працягвае фіксавацца згасанне эпідэміі. У аўторак, 15 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 215 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 52 пацыенты.

эж

Толькі 6,1% жыхароў Польшчы верыць, што пандэмія не вернецца

08.06.2021 11:37
Магчыма, таму палякі не адабраюць жорсткіх мераў.