Беларуская Служба

Інфляцыя ў Польшчы дасягнула 4,7%

15.06.2021 16:13
«Найбольшы рост цэнаў зафіксаваны ў наступных катэгорыях тавараў і паслу: паліва 33%, вываз смецця 37%».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneSorbis/ Shutterstock

Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў траўні былі на 4,7 % вышэй, чым у мінулым годзе за той жа перыяд, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы. У параўнанні з красавіком цэны выраслі на 0,3%.

Паводле галоўнага эканаміста «Паштовага банка» Монікі Куртэк, у бліжэйшыя месяцы інфляцыя будзе захоўвацца на павышаным узроўні:

-З дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вынікае, што найбольшы рост цэнаў зафіксаваны ў наступных катэгорыях тавараў і паслу: паліва 33%, вываз смецця 37%. Базавая інфляцыя (не ўлічвае цэнаў на прадукты і энергію) сёлета дасягнула максімальнага ўзроўню і перакрочыла паказнік у 4%.

Аналітык дадала, што сярэднегадавая інфляцыя сёлета, верагодна, будзе вышэй за 4% у параўнанні з 3,4% ў 2020 годзе.

iar/эж

Польскай эканоміцы патрэбныя іншаземцы

12.06.2021 12:23
Пра гэта ў інтэрв’ю выданню «Rzeczpospolita» сказала віцэ-міністр развіцця, працы і тэхналогіі Івона Міхалэк.

У гадавым вымярэнні аб'ём прамысловай вытворчасць у Польшчы ў красавіку вырас на 45,2%  

15.06.2021 10:06
Агенцтва паведаміла, што прамысловая вытворчасць у ЕЗ у цэлым вырасла на 38,7% у красавіку ў гадавым вылічэнні.