Беларуская Служба

Бяспеку Польшчы гарантуюць дамоўленасці ў рамках НАТА

18.06.2021 09:32
Аб гэтым пачуў ад прэзідэнта ЗША Джо Байдэна прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Alexandros Michailidis

Дарадца прэзідэнта Павел Муха заявіў, што падчас гутаркі з Анджэем Дудам прэзідэнт ЗША Джо Байдэнам казаў пра бяспеку Польшчы і ўсходняга флангу NATА, якую гарантуюць усе саюзныя дзяржавы альянсу. Байдэн і Дуда размаўлялі падчас нядаўняга саміту Паўночнаатлантычнага альянсу ў Бруселі, на якім абмяркоўваліся пагрозы сусветнай бяспецы.

Павел Муха, выступаючы ў эфіры Польскім радыё, падкрэсліў важнасць членства ў НАТА – найбуйнейшым абаронным саюзе ў свеце.

- З аднаго боку, мы прадпрымаем дзеянні па мадэрнізацыі польскай арміі, але з іншага боку, нашы саюзнікі пацвярджаюць свае абавязанні. Падчас гутаркі пра гэта таксама ішла гаворка, было адзначана, што ЗША бачаць у Польшчы вядучага партнёра на ўсходнім флангу НАТА, вельмі лаяльнага партнёра, які выконвае ўсе свае абяцанні.

Дарадчык прэзідэнта Павел Муха дадаў, што ўчарашняя гутарка міністра замежных спраў Польшчы Збігнева Рауа з амерыканскім дзяржсакратаром Энтані Блінкенам пацвердзіла дэкларацыі аб бяспецы Польшчы з боку ЗША. Польскі бок пачуў, што амерыканская адміністрацыя не намерана адмаўляцца ад сваіх абавязанняў у дачыненні НАТА і саюзнікаў.

iar/нг

Прэзідэнт Польшчы: Джо Байдэн клапоціцца пра бяспеку Польшчы

14.06.2021 20:03
Анджэй Дуда сустрэўся з амерыканскім лідарам пры нагодзе саміту НАТА ў Бруселі.