Беларуская Служба

Акторы ды супрацоўнікі тэатраў будуць вучыцца распазнаваць мобінг

18.06.2021 15:57
Сёння ў тэатры «Bagatela» пачалася кампанія Нацыянальнай інспекцыі працы «Праца за кулісамі».
.
.geralt/pixabay.com/CC0

Некалькі сотняў супрацоўнікаў тэатраў і мастацкіх вышэйшых навучальных устаноў Малапольшчы пройдуць падрыхтоўку па барацьбе з мобінгам. Сёння ў тэатры «Bagatela» пачалася кампанія Нацыянальнай інспекцыі працы «Праца за кулісамі».

«Серыя трэнінгаў для актораў, музыкантаў і кіраўніцтва заключаецца ў прадухіленні парушэнняў правоў работнікаў, пераследу і дыскрымінацыі», – тлумачыць Ганна Мажэрэк з Нацыянальнай інспекцыі працы:

- Часта праблемы вынікаюць з таго, што супрацоўнікі – артысты, а таксама адміністрацыйныя работнікі з- не ведаю сваіх правоў, не ўмеюць адрозніць такіх паняццяў, як мобінг, дыскрымінацыя. Мы хочам гэта змяніць.

Навучанне будзе праходзіць ва ўсіх тэатрах і акадэміях мастацтваў у Кракаве і Малапольскім ваяводстве. У планах – пачаць агульнанацыянальную кампанію.

нг