Беларуская Служба

У горадзе Катавіцы заканчваецца XIII Еўрапейскі эканамічны кангрэс

22.09.2021 08:29
Еўрапейскі эканамічны кангрэс – адна з найбуйнейшых і найважнейшых эканамічных дыскусій у Цэнтральнай Еўропе.
XIII
XIII Еўрапейскі эканамічны кангрэс PAP/Andrzej Grygiel

Сёння ў горадзе Катавіцы заканчваецца XIII Еўрапейскі эканамічны кангрэс. З панядзелка некалькі тысяч удзельнікаў размаўляюць на найважнейшыя эканамічныя тэмы. У апошні дзень кангрэса адбудуцца дыскусіі аб будучыні традыцыйных для Сілезйі галінаў, такіх як горназдабыўная прамысловасць і металургія.

Арганізатар Еўрапейскага эканамічнага кангрэса Войцех Кусьпік(Wojciech Kuśpik) падкрэслівае, што будучыня гэтых галін важная не толькі для рэгіёну Сілезія:

- Мы стараемся абмеркаваць усе найважнейшыя тэмы для эканомікі Еўропы, Польшчы, рэгіёну Сілезія. Тэма, якая вельмі моцна датычыць Сілезіі, але і ўсяе Польшчы – гэта энергетычная трансфармацыя. Трэба падкрэсліць, што да гэтай пары энергетыка ў Польшчы абапіралася на вугалі.

Удзельнікі кангрэса таксама абмяркуюць будучыню галіны турызму, харчовай прамысловасці і барацьбу са смогам.
Арганізатары мерапрыемства падкрэсліваюць, што Еўрапейскі эканамічны кангрэс – адна з найбуйнейшых і найважнейшых эканамічных дыскусій у Цэнтральнай Еўропе.

IAR/аз

5 тысяч удзельнікаў прымуць удзел у Еўрапейскім эканамічным кангрэсе ў Катавіцах

21.09.2021 08:32
Еўрапейскі эканамічны кангрэс – адна з найбуйнейшых і найважнейшых эканамічных дыскусій у Цэнтральнай Еўропе.