Беларуская Служба

У горадзе Седльцы на Падляшшы сустракаюцца вясковыя лекары з усяе Еўропы

23.09.2021 18:31
Медыкі будуць абмяркоўваць выклікі, якія стаяць перад аховай здароўя ў сельскай мясцовасці.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў горадзе Седльцы пачынаецца форум EURIPA (The European Rural and Isolated Practitioners Association) – міжнароднай арганізацыі лекараў, якія працуюць у сельскай мясцовасці.

Да бліжэйшай суботы ва Універсітэце прыродазнаўчых і гуманітарных навук амаль 150 навукоўцаў і практыкаў з больш за дзясятка краін Еўропы будуць гаварыць пра паляпшэнне даступнасці і якасці медыцынскіх паслуг у сельскіх раёнах.

Старшыня польскага аддзелу арганізацыі EURIPA доктар Павел Жук(Paweł Żuk) падкрэслівае, што вялікія надзеі звязаны з сучаснымі тэхналогіямі:

- Гэта вельмі важнае, каб медыцынскія паслугі для пацыентаў у сельскай мясцовасці былі арганізаваныя такім чынам, каб яны рашуча не адрозніваўся ад стандартаў, даступных у гарадах.

Удзельнікі мерапрыемства таксама абмяркуюць прафілактыку, доўгатэрміновыя наступствы COVID-19 і мноства іншых медыцынскіх праблем, з якімі сутыкаюцца вясковыя лекары ў сваёй працы.

IAR/аз

Палякі змогуць прывіцца трэцяй дозай вакцыны супраць COVID-19

23.09.2021 12:32
Прывіцца трэцяй дозай змогуць пацыенты з паніжаным імунітэтам, супрацоўнікі службы аховы здароўя і асобы, якім больш за 50 гадоў.