Беларуская Служба

У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку Анджэя Пачобута

26.09.2021 08:32
Партрэт палітвязня ўсю ноч можна было пабачыць на будынку Палаца культуры і навукі.
       .
У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку Анджэя Пачобута.PAP/Paweł Supernak

У цэнтры Варшавы прайшла акцыя салідарнасьц з польскім актывістам і журналістам Анджэем Пачобутам, які ўжо шэсць месяцаў знаходзіцца за кратамі ў Беларусі. Партрэт беларускага палітвязня ўсю ноч можна было пабачыць на будынку Палаца культуры і навукі.

Арганізатарам акцыі салідарнасці з рэпрэсаванымі беларусамі было польскае выданне «Gazeta Wyborcza», якога карэспандэнтам у Беларусі з’яўаецца Анджэй Пачобут.

Падчас акцыі выступілі, між іншым, галоўны рэдактар газеты Адам Міхнік, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павел Латушка. На акцыі таксама быў зачытаны ліст Святланы Ціханоўскай да Анджэя Пачобута.
Пасля гэтага беларуская спявачка Наста Някрасава заспявала песню «Сцены» Яцэка Качмарскага.

аз

У суботу ў цэнтры Варшавы пройдзе акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

24.09.2021 11:01
Акцыя мае на мэце аказаць салідарнасць з Анджэем Пачобутам і ўсімі беларусамі, рэпрэсаванымі рэжымам Лукашэнкі.