Беларуская Служба

У Польшчы павялічваецца каэфіцыент рэпрадукцыі каранавіруса

18.10.2021 12:24
Станам на панядзелак, 18 кастрычніка ў Польшчы цалкам прышчэплена 19 млн 728 тысяч чалавек.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTerelyuk/Shutterstock

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска паведаміў, што за апошнія суткі было пацверджана 1537 новых выпадкаў каранавіруса і гэта на 70% больш, чым тыдзень таму. Намеснік міністра Вальдэмар Краска падкрэсліў, што каэфіцыент рэпрадукцыі каранавіруса расце і з'яўляецца самым высокім у двух ваяводства: Падляскім і Люблінскім:

-Гэты паказнік у Польшчы складае 1,31, а ў Падляскім ваяводстве 1,37, вельмі высокі ў Люблінскім 1,41. Гэта два ваяводствы ў якіх самая вялікая колькасць новых выпадкаў хваробы, а таксама менавіта там больш за ўсё занятых ковідных ложкаў – у Луюблінскім ваяводстве занята 65%, а ў Падляскім больш за 55%

Станам на панядзелак, 18 кастрычніка ў Польшчы было зроблена амаль 38 млн 300 тысяч прышчэпак супраць каранавіруса. Цалкам прышчэплена 19 млн 728 тысяч чалавек.

iar/эж

Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».