Беларуская Служба

Канадзец Брус Сяою Лю перамог у 18-м Міжнародным конкурсе імя Шапэна

21.10.2021 08:27
-Іграць Шапэна на гэтай прэстыжнай сцэне ў Варшаве – адна з лепшых рэчаў, якія можна сабе ўявіць, - сказаў пераможца.
Пераможца Брус Сяою Лю PAP/Wojciech Olkuśnik

Прысуд журы быў абвешчаны ўначы ў Нацыянальнай філармоніі. Пасля абвяшчэння вынікаў піяніст быў вельмі расчулены. Паводле яго, іграць Шапэна на гэтай прэстыжнай сцэне ў Варшаве – адна з лепшых рэчаў, якія можна сабе ўявіць. «Я сапраўды ганаруся гэтай узнагародай. Дзякуй журы за давер, падтрымку з боку гледачоў, цеплыню і, вядома, маёй сям'і і сяброў», – дадаў ён.

Другое месца занялі Аляксандр Гаджыеў, які прадстаўляе Італію і Славенію, і Кёхеі Сарыта з Японіі. Гаджыеў таксама быў прызнаны лепшым выканаўцам санаты. Трэцім прызёрам стаў Марцін Гарсія Гарсія з Іспаніі. Ён таксама атрымаў узнагароду за лепшае выкананне канцэрта. Паляк Якуб Кушлік заняў чацвёртае месца. Ён таксама атрымае ўзнагароду Польскага радыё за лепшае выкананне мазурка.

Узнагароды будуць уручаны сёння падчас першага канцэрта лаўрэатаў у Вялікім Тэатры-Польскай нацыянальнай оперы.

ав

Польскія дыпламаты далучыліся да XVIII Міжнароднага конкурса піяністаў імя Ф. Шапэна

17.10.2021 12:23
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк запісаў адмысловае відэа, на якім выконвае на піяніна «Вальс-хвілінку».