Беларуская Служба

Палякі ўсё часцей выкарыстоўваюць безнаяўныя разлікі

21.10.2021 17:22
Пра гэта сведчыць даследаванне Варшаўскага інстытута банкаўскай справы і фонду «Безнаяўная Польшча».
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

64% палякаў выкарыстоўваюць для аплаты картку. Гандлёвыя цэнтры і буйныя крамы – гэта месцы, дзе пераважная большасць палякаў плаціць безнаяўна.

Міністр фінансаў, фондаў і рэгіянальнай палітыкі Тадэвуш Касцінскі падкрэсліў, што безнаяўныя разлікі ў Польшчы становяцца ўсё больш папулярнымі. Ён дадаў, што яны зручныя і бяспечныя.

-Відаць, што некаторыя навыкі, якія яшчэ больш умацаваліся ў выніку пандэміі, застануцца з намі назаўсёды. Удзельнікі анкеты таксама назвалі сферы, дзе цяжка плаціць безнаяўна. І гэта там трэба развіваць праграму «Безнаяўная Польшча». Гаворка пра базары.

Аўтары даследавання лічаць, што наяўныя паступова губляюць папулярнасць.

ав

Сярэдняя зарплата вырасла ў Польшчы на 8,7%, з занятасць – на 0,6%

19.10.2021 15:31
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала найноўшыя эканамічныя дадзеныя за верасень.