Беларуская Служба

63% выпадкаў заражэння каранавірусам у Польшчы – амікрон

28.01.2022 15:06
28 студзеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 57 262 новых выпадкаў заражэння каранавірусам.
Minister zdrowia o działaniu szpitali podczas V fali pandemii
Minister zdrowia o działaniu szpitali podczas V fali pandemiiPAP/Łukasz Gągulski

Больш за 60%  ад усіх выпадкаў заражэння каранавірусам у Польшчы, выкліканы штамам амікрон. Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч заявіў, што з 27 студзеня пачалося дамінаванне гэтага штаму:

-У адабраных пробах за апошнія 30 дзён амікрон складае 50%,а ў пробах за мінулы тыдзень ужо 63%.

У пятніцу, 28 студзеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 57 262 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад гэтай хваробы памёр чарговы 271 пацыент.

iar/эж



З сённяшняга дня палякі могуць зрабіць бясплатны тэсты на COVID-19

27.01.2022 10:24
Гаворка ідзе пра экспрэс-тэсты на антыген SARS-CoV-2, вынік якіх павінны быць вядомыя пасля некалькі хвілін.

У ЕЗ зацверджаны першы пераральны лек на Covid-19

28.01.2022 10:05
Лек прызначаны для дарослых, якія не маюць патрэбы ў дадатковым кіслародзе, і знаходзяцца ў групе рызыкі з магчымасцю цяжкага працякання каранавіруса.