Беларуская Служба

Польшча запрапануе кандыдатуру Украіны ў Міжнароднае энергетычнае агенцтва

18.05.2022 17:33
Польшча гатовая таксама падтрымліваць Украіну на працягу ўсяго працэсу далучэння.
Міжнароднае энергетычнае агенцтва By International Energy Agency - International Energy Agency, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=117171300

Польшча запрапануе кандыдатуру Украіну на новага члена Міжнароднага энергетычнага агенцтва, пра гэта ў Кіеве паведаміла міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Мoсква (Anna Moskwa). Яна падкрэсліла, што Польшча будзе падтрымліваць Украіну на працягу ўсяго працэсу далучэння:

- Гаворка ідзе пра тое, каб Украіна з ролі назіральніка, магла стаць членам гэтай прэстыжнай арганізацыі, якая прадпрымае канкрэтныя дзеянні ў галіне паліўнай і энергетычнай бяспекі. Мы як Польшча, гатовыя запрапанаваць кандыдатуру Украіны і дапамагчы ёй у працэсе далучэння да арганізацыі.

Міністр Анна Мoсква знаходзіцца з візітам у Кіеве, дзе яна сустрэлася з намеснікам прэм'ера і міністрам эканомікі Украіны Юліяй Свірыдэнка.

Міжнароднае энергетычнае агенцтва зʼяўляецца філіялам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР). Асноўнымі задачамі агенцтва зʼяўляюцца: абслугоўванне і ўдасканаленне сістэм рэагавання ў выпадку перабояў у пастаўках нафты; прасоўванне рацыянальнай энергетычнай палітыкі ў глабальным кантэксце праз супрацоўніцтва з краінамі, якія не ўваходзяць у агенцтва, прамысловасцю і міжнароднымі арганізацыямі; садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне энергетычных тэхналогій і дапамога ў інтэграцыі энергетычнай і экалагічнай палітыкі.

IAR/аз

Польшча дапаможа ўкраінцам скласці спіс стратаў, нанесеных навакольнаму асяроддзю ў выніку вайны

18.05.2022 16:31
Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Мoсква сустрэлася ў Кіеве з віцэ-прэм'ерам і міністрам эканомікі Украіны Юліяй Свірыдэнкай.