Беларуская Служба

З 12 снежня ў Польшчы ад кавіду пачнуць прывіваць дзяцей ад шасці месяцаў да 4 гадоў

09.12.2022 14:28
 У краіну ўжо трапіла каля паўмільёна вакцын.
Вакцынацыяkfuhlert/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 12 снежня бацькі ў Польшчы змогуць запісваць на вакцынацыю супраць COVID-19 самых маленькіх дзяцей ад шасці месяцаў да 4 гадоў. У краіну ўжо трапіла каля паўмільёна вакцын.

«У ноч з 11 на 12 снежня будуць выдадзены электронныя накіраванні для гэтых дзяцей, а з 12 снежня вакцыны будуць даступныя ў пунктах. Мы бачым, што некаторыя пункты ўжо заказваюць вакцыны, і цікавасць можа быць большая, чым у папярэднія хвалі», – падкрэсліў намеснік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Вальдэмар Краска. Паводле яго, назіраецца даволі вялікая колькасць інфекцый сярод дзяцей і моладзі. Гэта не толькі COVID-19, але і вірус грыпу і ВРВЗ.

Намеснік міністра Краска запэўніў, што прышчэпкі для дзяцей бяспечныя. Схема вакцынацыі самых маленькіх ва ўзросце ад 6 месяцаў да 4 гадоў прадугледжвае ўвядзенне трох доз вакцыны.

ав

У Польшчы назіраецца павольны рост колькасці выпадкаў COVID-19

09.12.2022 10:12
Паводле прагнозаў Міністэрства аховы здароўя, пік захворвання прыпадзе на другую палову студзеня.