Беларуская Служба

Памежная ахова: у панядзелак восем чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

31.01.2023 11:23
З пачатку года зафіксавана больш за 1,3 тысячы спроб нелегальнага пераходу польска-беларускай мяжы.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

Апошнія спробы нелегальнага пераходу польскай мяжы мелі месца ў зоне адказнасці памежных застаў у Мельніку і Нараўцы. За падзеямі назіралі аператары дзеючай электроннай агароджы на мяжы.

Памежная ахова паведаміла ў Twitter, што былі затрыманыя пяцёра іракцаў, двое егіпцян і грамадзянін Туркменістана.

Электронная агароджа з'яўляецца дадаткам да сталёвага мура, пабудаванага ў 2022 годзе на ўчастку 186 км. мяжы. Электронная агароджа - гэта сістэма камер і датчыкаў, якая цяпер усталяваная на 127 км. мяжы. У планах ахапіць гэтай сістэмай маніторынгу больш чым на 200 км. мяжы. Будаўніцтва электроннай сістэмы кантролю на ўсіх запланаваных участках яшчэ не завершана.

Паводле аператыўных дадзеных Памежнага ведамства, з пачатку года зафіксавана больш за 1,3 тысячы спроб нелегальнага пераходу польска-беларускай мяжы. З пачатку года за садзейнічанне і арганізацыю незаконнага перасячэння мяжы супрацоўнікі Памежнай службы затрымалі больш за 50 чалавек.

РАР/юл