Беларуская Служба

Амбасадар Польшчы ў Беларусі: Няхай Вялікдзень адкрые вочы ўсім сляпым і наблізіць свабоду

09.04.2023 11:02
Артур Міхальскі таксама пажадаў жыхарам Беларусі, каб Вялікдзень стаў часам унутранай сілы, а радасць гэтага свята давала сілы пераадольваць цяжкасці.
 .
Артур МіхальскіЛ.Вялічка radyjo.net

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі павіншаваў беларусаў і палякаў, вернікаў заходняга абраду, з Вялікаднем. Дыпламат падкрэсліў, што свята Уваскрасення Хрыстова абуджае веру і напаўняе надзеяй у гэты цяжкі час. Звяртаючыся да беларусаў, ён падкрэсліў, што Польшча заўсёды будзе на іх баку:

-Мы ведаем, як вам цяжка. Тысячы беларусаў сядзяць у турмах, сотні тысяч выйшлі. Беларускія ўлады нагнятаюць атмасферу запалохвання, знішчаюць мову і культуру, падтрымліваюць агрэсію Расіі супраць Украіны. Распаўсюджваюць ілжывую прапаганду і ствараюць негатыўны вобраз вашых еўрапейскіх суседзяў, асабліва Польшчы. Але вы ведаеце, як гэта на самай справе. Мы вашы паплечнікі, мы з вамі салідарныя. Мы даем прытулак тым, хто быў вымушаны ўцячы. Мы змагаемся за вызваленне кожнага палітвязня.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі таксама звярнуўся да палякаў, якія жывуць у Беларусі:

-Вы пакутуеце, як і ўсе грамадзяне Беларусі. Вы пакутуеце як палякі. Але велікодныя святы нагадваюць нам, што статус-кво – гэта не хлусня, а праўда. Не за няволю, а за волю!

Артур Міхальскі таксама пажадаў жыхарам Беларусі, каб Вялікдзень стаў часам унутранай сілы, а радасць гэтага свята давала сілы пераадольваць цяжкасці. «Каб адкрыць вочы ўсім сляпым і наблізіць дзень, калі прыйдзе свабода», – дадаў дыпламат.

iar/эж

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі: Досвед эміграцыі, і палякаў, і беларусаў, паказвае, што ў эміграцыі могуць нараджацца выдатныя ідэі

03.04.2023 14:20
У Варшаве адбылася публічная дыскусія, прымеркаваная да 105-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Беларуская служба Польскага радыё віншуе Вас з Вялікаднем!

08.04.2023 23:59
Жадаем вам мірнай і бяспечнай Пасхі і лепшага заўтра.