Беларуская Служба

Польшча закупіць 96 амерыканскіх Apache

13.08.2023 10:16
Кіраўнік Мінабароны Польшчы падкрэсліў, што хоча, каб Войска Польскае было арганізаванае на ўзор амерыканскага, якое з'яўляецца наймацнейшым у свеце.
  Apache
Амерыканскі верталёт ApacheФота: Karl Weller/Shutterstock

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што краіна набліжаецца да набыцця ўдарных верталётаў Apache. Пасля іх прыдбання Польшча станем другім па велічыні ўладальнікам гэтых машын, якія вырабляюцца толькі ў ЗША.

«Мы чакаем, што Кангрэс ЗША зацвердзіць наш план на наступным тыдні і, такім чынам, дасць адабрэнне, каб мы маглі ўступіць у дэталёвыя перамовы аб закупцы 96 ударных верталётаў Apache. Дзякуючы вельмі плённаму супрацоўніцтву з міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам, у наступным годзе мы атрымаем першыя Apache на ўзбраенні Войска Польскага», – патлумачыў Марыюш Блашчак.

Кіраўнік Мінабароны Польшчы падкрэсліў, што хоча, каб Войска Польскае было арганізаванае на ўзор амерыканскага, якое з'яўляецца наймацнейшым у свеце. Пабачыць, як выглядае амерыканскі Apache, можна будзе на парадзе з нагоды Дня Войска Польскага ў Варшаве, які пачнецца ў 14.00.

iar/эж


Польшча купляе сучасныя РСЗА ў Паўднёвай Карэі

19.10.2022 15:57
РСЗА K239 па сваіх параметрах падобныя на вядомыя амерыканскія сістэмы HIMARS.

Войска Польскае купляе 1 тыс. 400 сучасных БМП Borsuk (ВІДЭА)

01.03.2023 20:11
Borsuk – плаваючая БМП, узброеная 30-міліметровай гарматай з дыстанцыйным кіраваннем, цалкам распрацаваная польскімі інжынерамі. 

Польшча купляе ў Швецыі самалёты ранняга папярэджання Saab 340 AEW

25.07.2023 19:12
У будучыні Варшава не выключае набыцця вышэйшых па класу такога тыпу самалётаў.