Беларуская Служба

Арабскія краіны асудзілі план Ізраіля далучыць даліну Іардана

11.09.2019 16:45
 Прэм'ер-міністр Ізраіля Бэніямін Нетаньяху учора даў такое абяцанне, калі ён будзе пераабраны на выбарах.
Zachodni Brzeg Jordanu
Zachodni Brzeg JordanuShutterstock


Улады суседніх краін заявілі, што падобныя дзеянні яшчэ больш аддаляць перспектыву міру на Блізкім Усходзе.

Даліна Іардана знаходзіцца на палестынскіх тэрыторыях, якія Ізраіль акупуе 52 гады. Раней ізраільскія ўлады ніколі не гаварылі пра далучэнне гэтага рэгіёну. Прэм'ер-міністр Ізраіля, які спрабуе здабыць галасы крайне правых , абвясціў, што будзе анексаваць рэгіён Мёртвага мора адразу пасля перамогі на выбарах.

Генеральны сакратар ААН Антоніо Гутэрэс заявіў, што гэта сарве перамовы паміж Ізраілем і Палестынай. Генеральны сакратар Арабскай лігі Ахмед Абуль Гейт заявіў, што краіны Лігі аднагалосна асудзілі гэтую ідэю. "Мы лічым гэта далейшай праявай ізраільскай агрэсіі і парушэннем міжнароднага права і рэзалюцый ААН", - дадаў ён. Палестынцы лічаць, што анексія даліны Іардана стане ваенным злачынствам. Ізраіль таксама жорстка крытыкуюць Іарданія і Саудаўская Аравія.

У цяперашні час на акупіраваных тэрыторыях жыве 600 тысяч габрэйскіх перасяленцаў, што з'яўляецца парушэннем міжнароднага права. Аднак Ізраіль ставіць пад сумнеў такое тлумачэнне правілаў.

яс