Беларуская Служба

Іран пагражае Злучаным Штатам Амерыкі

15.09.2019 12:54
Адзін з камандзіраў іранскай Рэвалюцыйнай гвардыі заявіў, што амерыканскія ваенныя базы ды авіяносцы знаходзяцца ў радыусе дзеяння іранскіх ракет.
    Bawar-373
Іранская сістэма супрацьпаветранай абароны Bawar-373PAP/EPA/IRANIAN PRESIDENCY OFFICE HANDOUT

Адзін з камандзіраў іранскай Рэвалюцыйнай гвардыі заявіў, што амерыканскія ваенныя базы ды авіяносцы знаходзяцца ў радыусе дзеяння іранскіх ракет.

«Кожны павінен ведаць, што ўсе амерыканскія базы ды іх авіяносцы ў адлегласці да двух тысяч кіламетраў ад Ірану знаходзяцца ў радыусе дзеяння нашых ракет», – заявіў камандзір Корпуса авіяцыі і касмічных сілаў Рэвалюцыйнай гвардыі Аміралі Гаджызадэх. Афіцэр дадаў, то Іран заўсёды быў гатоў распачаць поўнамаштабную вайну.

Учора пры падтрымцы Ірану еменскія баевікі напалі на нафтаперапрацоўчыя заводы ў Саудаўскай Аравіі. Амерыканскі дзяржсакратар Майк Пампэа абвінаваціў у нападзенні Іран.

Reuters/нг