Беларуская Служба

У ЕП адбылася сусветная прэм'ера дакументальнага фільму «Рапарт з Аўшвіц»

20.11.2019 10:50
Гэта гісторыя пра палякаў, які білі трывогу ў свеце, расказваючы пра нямецкія канцлагеры на тэрыторыі Польшчы і пра маўчанне саюзнікаў. 
    (-2).
Галоўная брама лагера Біркенау (Аўшвіц-2).By Michel Zacharz AKA Grippenn[1] - Praca własna, CC BY-SA 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1083901

Сёння ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі адбылася сусветная прэм'ера дакументальнага фільму Кшыштафа Брожка «Рапарт з Аўшвіц». Гэта гісторыя пра палякаў, які білі трывогу ў свеце, расказваючы пра нямецкія канцлагеры на тэрыторыі Польшчы і пра маўчанне саюзнікаў. У фільме паказаныя рапарты і справаздачы Польскай падпольнай дзяржавы і ўраду Рэчы Паспалітай у выгнанні.

Кшыштаф Брожэк гаворыць, што ў фільме паказаныя невядомыя да гэтага часу дакументы з брытанскіх архіваў. Яны сведчаць пра тое, што палякі рэгулярна з 1941 году да канца вайны інфармавалі ўсіх саюзнікаў пра нямецкія лагеры:

- Ёсць некалькі прозвішчаў вядомых польскіх курʼераў, якія гэтую інфармацыю перадавалі на Захад. Гэта Карскі, Пілецкі. Але ў Польшчы і на Захадзе не ведаюць, што гэтая інфармацыя паступала рэгулярна. Гэта былі тыднёвыя і месячныя рапарты. Асабліва шмат іх было ў 43 і 44 гадах, калі хваля генацыду была самая вялікая. Нават гісторыкі не ведаюць, на колькі поўная інфармацыя даходзіла разам з заклікамі прынамсі паспрабаваць нешта зрабіць.

Фільм «Рапарт з Аўшвіц» праз некалькі дзён будзе паказаны ў Лондане.

ав