Беларуская Служба

Віленскі госпіс атрымаў святочную дапамогу з Польшчы

06.12.2019 13:05
Святочныя падарункі былі падрыхтаваныя познаньскім аддзяленнем  дабрачыннай арганізацыі Caritas і Таварыствам аматараў Вільні і віленскай зямлі. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnetruthseeker/Pixabay

У Вільню прыбылі святочныя пасылкі з польскай Познані, якія былі падрыхтаваныя тамтэйшым аддзяленнем дабрачыннай арганізацыі Caritas і Таварыствам аматараў Вільні і віленскай зямлі. Частка святочных падарункаў трапіла да вучняў польскіх школаў, а іншая частка ў адзіны літоўскі госпіс.

Заснавальніца і дырэктарка Госпісу імя бласлаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі сястра Міхаэла Рак запэўніла, што кожная дапамога, асабліва ў святочны перыяд надзвычай патрэбная; асабліва, рыхтуецца адкрыццё дзіцячага аддзялення госпісу:

-Калі мы адчуваем такую падтрымку, мы ніколі не спынім свае намаганні, каб як мага хутчэй завершыць будоўлю, каб нашыя дзеці, як мага хутчэй атрымалі дапамогу.

Афіцыйнае адкрыццё дзіцячага аддзялення віленскага госпісу плануецца на сярэдзіну лютага.

IAR/эж