Беларуская Служба

Урад Косава адправілі ў адстаўку

26.03.2020 08:32
Прычынай палітычнага крызісу сталі рознагалоссі ў выбары стратэгіі барацьбы з каранавірусам паміж партнёрамі па кааліцыі. 
Flaga Kosowo
Flaga Kosowopixbay

Парламент Косава ў сераду, 25 сакавіка, большасцю галасоў вынес вотум недаверу ўраду Альбіна Курці, які пратрымаўся ва ўладзе ўсяго шэсць тыдняў. Паводле інфармацыі агенцтва dpa, прычынай палітычнага крызісу сталі рознагалоссі ў выбары стратэгіі барацьбы з каранавірусам паміж партнёрамі па кааліцыі – партыяй «Самавызначэнне» (Vetövendosje) і Дэмакратычнай Лігай Косава (LDK).

Прадстаўнік «Самавызначэння» ужо былы прэм'ер Курці выступаў супраць увядзення ў краіне надзвычайнага становішча і адправіў у адстаўку кіраўніка МУС Агіма Вяліу, які прадстаўляў LDK. Вяліу настойваў на неабходнасці ўвесці рэжым надзвычайнай сітуацыі.

У Косава, па розных дадзеных, ад 63 да 71 чалавека заражаныя каранавірусам, адзін чалавек загінуў ад наступстваў хваробы. Падчас галасавання ўсе дэпутаты былі ў ахоўных масках і трымалі бяспечную дыстанцыю паўтара метра. Супраць урада прагаласавала і прасербская партыя «Сербскі Спіс».

У 2008 годзе Косава ў аднабаковым парадку абʼявіла аб незалежнасці ад Сербіі. Урад у Бялградзе па-ранейшаму лічыць Косава адной са сваіх правінцый. Беларусь у адрозненні ад Польшчы не прызнае незалежнасці Косава.

паводле dw.com/эж