Беларуская Служба

Распачаліся клінічныя даследаванні над яшчэ адной прышчэпкай супраць SARS-CoV-2

26.05.2020 11:02
У выпадку, калі даследаванні пройдуць паспяхова, то прышчэпка можа быць гатовая яшчэ да канца году.
Навуковец у лабараторыі Цэнтра даследаванняў інфекцый Гельмгольца паўночная Германія PAP/EPA/FOCKE STRANGMANN / POOL

Амерыканская фірма Novovax распачала ў аўторак першы этап клінічных даследаванняў над магчымай вакцынай супраць SARS-CoV-2, апрацаванай у Аўстраліі. У выпадку, калі даследаванні пройдуць паспяхова, то прышчэпка можа быць гатовая яшчэ да канца году.

У першым этапе ў Мельбурне вакцына будзе пададзеная 131 добраахвотніку. Калі на працягу двух месяцаў субстанцыя прычыніцца да ўтварэння антыцелаў і не выкліча іншых пабочных эфектаў, прышчэпка ўвойдзе ў другі этап даследаванняў, планаваных на ліпень, на значна большай групе чалавек з розных краін.

Адначасова з даследаваннямі распачалася вытворчасць доз вакцыны. Novovax прагназуе, што яшчэ ў гэтым годзе будзе ў стане выпусціць каля 100 мільёнаў дозаў, а ў будучым – 1,5 мільярда.

Аўстралійскі прэпарат далучыўся да прыкладна дзясятка іншых на этапе тэставання на людзях. У самай перадавой стадыі даследаванняў знаходзяцца прышчэпкі амерыканскай фірмы Moderna і кітайскай CanSino. Абедзьве прышчэпкі ўжо прайшлі першы этап даследаванняў з «перспектыўнымі вынікамі».

ав