Беларуская Служба

У мэрыю Масквы пададзена заяўка на мітынг супраць вынікаў галасавання па папраўках да Канстытуцыі

03.07.2020 09:41
Два дні таму ў Расіі закончылася галасаванне, у якім, паводле афіцыйных дадзеных, 78% расіян выказаліся за змену канстытуцыі.
-
Санкт-ПецярбургPAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

Як піша ў сваім Телеграм канале каардынатар кампаніі «Не» Андрэй Півавараў, акцыя заяўлена на 15 ліпеня з колькасцю ўдзельнікаў да 10 тыс. Паводле слоў Піваварава, патрабаванні мітынгу: супраць прызнання вынікаў галасавання 1 ліпеня, супраць узурпацыі ўлады Уладзімірам Пуціным і за адстаўку кіраўніка ЦВК Элы Памфілавай.

Два дні таму ў Расіі закончылася галасаванне, у якім, паводле афіцыйных дадзеных, 78% расіян выказаліся за змену канстытуцыі. Апазіцыя і незалежныя назіральнікі сцвярджаюць, што вынік быў сфальсіфікаваны.

Арганізатары пратэсту хочуць звярнуць увагу суграмадзян на аўтарытарную ўладу Уладзіміра Пуціна, якога яны абвінавачваюць у захопе ўлады.

ав