Беларуская Служба

Адзін з асноўных партнёраў Nord Stream II прызнаў, што газаправод, верагодна, не будзе дабудаваны

11.08.2020 14:26
Будаўніцтва спынілася ў снежні 2019 года, калі ў сувязі з санкцыямі ЗША з праекта выйшаў яго галоўны падрадчык – Swiss Allseas. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PatternPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямецкі канцэрн Uniper – адзін з асноўных партнёраў «Газпрома» па праекце Nord Stream II – афіцыйна прызнаў, што расійскі газаправод, які гатовы на 96%, верагодна, не будзе дабудаваны, паведамляе https://energia.rp.pl.

«З актывізацыяй намаганняў ЗША па ўвядзенні адрасных санкцый у дачыненні да праекта Nord Stream II верагоднасць таго, што будаўніцтва газаправода будзе адкладзена ці ўвогуле не будзе завершана, узрастае», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве Uniper, адрасаваным сваім акцыянерам.

«Калі праект не будзе завершаны, Uniper, магчыма, прыйдзецца спісаць крэдыт, прадстаўлены Nord Stream II, і страціць чаканы працэнтны даход«, – дадалі ў нямецкім канцэрне.

Па стане на канец траўня Uniper прафінансаваў праект Nord Stream II на агульную суму ў 700 млн еўра. Паводле дамовы ад 2017 года, агульная сума крэдыту, прадастаўленага «Газпрому» пяццю заходнімі кампаніямі (уключаючы Wintershall, OMV, Engie і Shell), складае па 950 млн еўра. Гэта палова ўсіх сродкаў, прадугледжаных пагадненнем. Іншая палова – 4,5 мільярда еўра – фінансуецца »Газпромам« з уласных сродкаў.

Будаўніцтва Nord Stream II спынілася ў снежні 2019 года, калі ў сувязі з санкцыямі ЗША з праекта выйшаў яго галоўны падрадчык – Swiss Allseas. Для фіналізацыі інвестыцыі застаецца дабудаваць толькі 160 км газаправода. Амерыканцы, аднак, пагражаюць новымі, больш строгімі санкцыямі супраць кампаній і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у праекце.

ав